Вы праглядаеце журнал [info]vajdalanda

Тра 2010   01 02 03 04 05 06 07 08 09 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31
Калі ўмееш чакаць, урэшце ўсё атрымоўваецца як трэба)
З'яўляюцца тыя самыя людзі, здараецца тое самае, чаго жадаў..і нават так, як жадаў))
І часам патрэбна зусім трошкі намаганняў, некалькі крокаў насустрач падзеям....і вось ЯНО! І тое, чаго баяўся, становіцца смешна незначным...Тое, ва што было складана паверыць, аказваецца побач і ўсміхаецца табе ў адказ)))
Усмешка робіць чароўныя рэчы... Розныя, але галоўнае яна аб'ядноўвае, злучае, сазідае...
І якія б жудасныя рэчы не адбываліся, якія б страшныя хваробы не з'яўляліся, як бы страшна людзі не псавалі самі сабе жыццё, Свет варты нашай усмешкі...
І з цягам часу ён адкажа ўзаемнасцю))))))

СТАРЫЯ ІРЛАНДСКІЯ ПЕСНІ ПА БЕЛАРУСКУ
(пераклады Алеся Чумакова і Макса Шчура)
Традыцыйная ірландская музыка ад гуртоў Ceilidh Ceol і Ejrъt
Алесь Жура(кельцкая арфа)-чароунае падарожжа скрозь стагоддзі ,
падалей ад мітусьні і ад сучаснай гарадской культуры.

Ірландыя мае паралелі з Беларусю: геаграфічнае становішча на ускрайку Эуропы, авеянны легендамі "залаты век" у далекім мінулым. Мае вялікага агрэсіунага суседа на усходзе, стагоддзе нацыянальнага уціску,
неаднаразовыя паустанні, у 19 м стагоддзі, вынішчэнне эканомікі усходнім суседам і пераутварэнне краіны у сыр явы дадатак, масавую міграцыю,
спробы культурнага і палітычнага адраджэння, аб яулення Ірландскай незалежнай рэспублікі у 1919 годзе. Потым вайна за незалежнасць, грамадзянская вайна у 1920, гвалтоуны падзел у 1921 годзе,
падзел рэлігійны і пастаянная барацьба інтэлігенцыі за захаванне роднай мовы.
калі гэтага недастаткова : то ці ведаеце вы каго у Еуропе лічаць бульбашамі?
думаеце нас з вамі? не - ірландцау! Пачынаючы з мінулага стагоддзя, бульба сталася адзінай культурай даступнай ірландскім сялянам.
Пра гісторыю Ірландыі распавядаюць папулярные у народзе Старыя песьні і балады.

Цікавыя факты:

Арфа патрапіла на тэрыторыю брытанскіх выспау з фінікійскімі купцамі
за 1200 год да нашай эры. Пры гэтым яна спачатку пранікла у Ірландыю
потым у Шатландыю і Уэльс, а толькі пазней у другой палове IX ст.
пад назвай "англійская цытра" перабралася на кантынент.
Ірландцы лічаць, што самі вынайшлі сваю арфу.

Пазней арфа стала для Ірландцау сімвалам барацьбы за свабоду і незалежнасць.

У 1798 годзе выява арфы стала симвалам злучанай Ирландыі
пад дэвізам "Гэта новая струна павінна быць пачутай".

Ірландскія апазіцыянеры пад выглядам менестрэлей пранікалі у Англію і тут працягвалі сваю барацьбу.

У выніку у Англіі быу выдадзена шмат суровых законау супраць арфістау
у 1367 годзе Ірландским арфістам было забаронена з яуляцца у ангельскіх уладаннях.
Генрых VI падпісау загад аб арэсце усіх арфістау.
Дэкрэт каралевы Елізаветы прадпісвау караць усіх менестрэляу.
Арфіст павінен быць схоплены і павешаны а арфа - знішчаная.

У вас ёсць магчымасць паслухаць ірлядскія балады на роднай мое і пранікнуцца духам тых часоў!!!

2 сакавіка 2010 19:00
Тэатр Эстрады (вул. Маскоўская, 18)

Свечы

Ратуем хутар Алеся Лася!!

Posted on 2010.03.01 at 11:13
Адкрыты ліст
“Дударскага Клуба Беларусі”

З канца 80-х гадоў ХХ ст. у Беларусі шырыцца рух па адраджэнню такога нацыянальнага інструмента, як дуда (беларуская валынка). Адным з пачынальнікаў і кіраўнікоў гэтага руху з’яўляецца вядомы этнограф, гісторык і майстар народных інструментаў Алесь Лось. Гэта адна з ключавых асобаў у народнай інструментальнай музыцы Беларусі. Гэта майстар Беларусі па вырабе колавых лір і дудаў. На сваім хутары “Барок” (Валожынскі раён) А.Лось праводзіць майстар-класы для моладзі і дзяцей, праводзіць міжнарожныя сустрэчы майстроў і музыкаў з удзелам прадстаўнікоў Расіі, Польшчы, Украіны, Літвы, Латвіі і нават Новай Зеландыі (у 2008 г.), а таксама шматлікіх музыкаў Беларусі. Сярод гасцей хутара былі назіральнікі АБСЕ на чале са сп. Шмідтам, каардынацыйная група па устойліваму развіццю “Местная повестка 21”, супрацоўнікі турфірм Літвы, супрацоўнікі па міжнародных экамаршрутах, арнітолагі Стакгольмскага унівэрсітэта. Гэты хутар таксама ўяўляе гістарычную каштоўнасць – тут адпачываў Якуб Колас, які быў блізкім сябрам з былым гаспадаром хутара.

Хутар “Барок” за час валодання ім А.Ласём (больш за 10 год) стаў культурнай і мастацкай “мекай” для вялізарнай колькасці таленавітых музыкаў, на творчасці якіх трымаюцца многія нацыянальныя традыцыі. Журналістамі СМІ зроблены безліч артыкулаў і перадач пра гэты цэнтр музычнага мастацтва.
Над гэтым цэнтрам навісла пагроза знікнення. Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР), не зважаючы на нязгоду і пратэсты жыхароў навакольных вёсак, мае на мэце адасобіць 9 га леса для нацкоўвання паляўнічых сабак на дзікоў, лісаў і янотаў (вельмі крывавы і псіхічна цяжкі працэс). Агароджа гэтага вальера мае прайсці непадалёк вёсак, уздоўж старажытнага гістарычнага Віленскага тракту. Цяжэй становішча з хутарам “Барок” – землі БТПР ужо цалкам акружылі яго з усіх бакоў. Больш за тое, БТПР плануе пабудову гатэля і паркінга ў непасрэднай блізасці ад сядзібы хутара.

Калі б гэтыя захады адбываліся законна, пытанне стаяла б толькі ў адстойванні нацыянальнай спадчыны. Але дзеянні БТПР маюць выразны правапарушальны характар – не атрымаўшы дазволу на будоўлю сваіх аб’ектаў і дакумэнты на зямлю, БТПР завезла тоны будматэрыялаў, знішчыўшы гэтым пад’яздныя шляхі да хутара. Пры выдзяленні зямлі пад вальер і гасцявы дом БТПР не праінфармавала суседзяў – жыхароў навакольных вёсак і гаспадара сядзібы “Хутар Барок” А.Лася і не атрымала ад іх згоды. Будучы магутнай арганізацыяй, БТПР так пабудавала вырашэнне канфлікта, што хутар, як цэнтр традыцыйнай культуры і майстэрня па вырабу народных інструментаў больш не працуе. А.Лось даведзены да цяжкага эмацыйна-псіхалагічнага стану і не здольны працягваць даследчы і вытворчы працэс. І калі вясковыя жыхары баяцца ісці далей пратэстаў, то А.Лось і ягоны адвакат падрыхтавалі ўсе неабходныя дакументы для законнага адстойвання сваіх правоў.
Дударскі клуб Беларусі выступае са зваротам да ўсіх дзяржаўных устаноў, да судовых і гаспадарчых органаў правесці раследаванне бяздзейнасці чыноўнікаў выканаўчых і распарадчых уладаў і абараніць правы жыхароў весак Цішкаўшчына, Кісялі і гаспадара хутара “Барок”.
Звяртаемся да журналістаў і дзяржаўных, і незалежных СМІ аб інфармаванні беларускай грамадскасці па справе заканадаўчых парушэнняў і хрэстамацыйнага канфлікта між простымі вясковымі людзьмі і заможнай сталічнай арганізацыяй (БТПР).

Дударскі клуб Беларусі – грамадская ініцыятыва, якая аб’ядноўвае 52-х майстроў і музыкаў з розных рэгіёнаў Беларусі і ставіць мэту сфарміраваць беларускую нацыянальную дударскую школу (канструкцыя, тэхніка выканання, рэпертуар). Дударскі клуб Беларусі – ініцыятар і арганізатар васьмі Міжнародных фестываляў “Дударскі фэст”.
Усе ўдзельнікі Дударскага клуба ў пісьмовай ці вуснай форме пацвердзілі згоду з дадзеным Адкрытым лістом.
17.02.2010

Кіраўніцтва Дударскага клуба:
Тодар Кашкурэвіч (этнограф, майстар)
Зміцер Сасноўскі (гурт “Стары Ольса”)
Юрась Панкевіч (гурт “Testamentum terrae”)
Алесь Прысмакоў (прадзюсар, мецэнат)

Свечы

Флэшмобік ад xopca)))

Posted on 2010.02.17 at 16:49
1. Хто мусiць рабiць першы крок: Ён цi Яна?
Мне здаецца, залежыць ад характару))) Хто больш баявы, хай і робіць першым крок. Хаця падсвядома неяк чакаеш усё ж ад хлопца)
2. У цябе шмат комплексау? Шмат заганяесься з гэтае нагоды?
Не, не шмат. А ўжо заганяцца па гэтаму поваду я дакладна не буду))) Я такая ,якая ёсць. Можна нешта ўдасканальваць, але ж трэ і любіць сябе)
3. Назавi 4 матэрыяльных рэчы, безь якiх ня можаш абыйсьцiся?
мммм...плеер - бо гэта музыка, але паколькі музыка не матэрыяльная, кажу плэер)
Ежа, бо куды ж без яе!
Сябры - яны ж здаецца матэрыяльныя))
Банальна, але ж вада)))
4. Ты умееш гатаваць? Любiш? А iншыя любяць? }:)
Умею, але не сказаць каб вялікі кулінар. Любіць - не вельмі, так пад настрой. Пакуль ніхто не скардзіўся)))
5. Якiм павiнен быць хлопец, каб ты зьвярнула на яго увагу?
Самадастатковым, асобай і не надта цынічным.

Свечы
Posted on 2010.02.12 at 15:53
Нешта датумкала, што я не амбіцыйны чалавек.
Проста хачу быць чалавекам і шмат пабачыць у свеце))
ЗЫ А да мяне сёння багоўка прыляцела! Можа гэта да вясны?))

Свечы

Віншавалка!!!

Posted on 2009.12.31 at 17:26
Не лічу, што Новыя год - гэта нейкае мегападзея. Але ж як нагода - выдатнае свята!
Нагода лішні раз усміхнуцца суседу, з якім вось і не заўсёды вітаесся, і пажадаць шчасця!
Нагода, каб сказаць сваякам і сябрам тое, што яны заслугоўваюць чуць кожны дзень!
Нагода дараваць каханне і быць паразумелым, бо Новы год жа!!
Нагода проста адчуваць радасць, бо яна проста лунае ў паветры!
Нагода чакаць цуду! Бо хоць многіе з нас ужо лічуць сябе дарослымі, дзесьці мы ўсё яшчэ дзеці. І сёння было б вароча выпусціць гэтых дзяцей на шпацыр)))
Нагода не шукаць нагод, каб позваніць дааааўняму знаёмаму і пабалбатаць трохі!
Паспрабуйце зрабіць сёння для каго-нібудь цуд, проста так! І гэта будзе для кагосьці нагодай, каб зрабіць ЦУД для ВАС!!!!!!!!!!!
КАХАЮ! ВІНШУЮ!

Фізія

Прадкаляднае))

Posted on 2009.12.13 at 12:46
Чамусьці чым старэйшым становішся ,тым больш чакаеш нейкага цуда на каляды... У дзяцінстве так не чакала)

Купалле

Мары...

Posted on 2009.11.21 at 14:47
Нешта размаўлялі з маці пра суседскія адносіны наогул і ў нашым доме, пра людзей і іх загоны...
І ўявіла я сабе, як было б прышпільна, каб ,напрыклад, у нейкі вечар кожны тыдзень усе суседзі выпаўзалі ў двор і танчылі))) Танчылі пад жывую музыку народныя танцы, спявалі б разам, гулялі ў розныя гульні. Без алкаголю! Мне здаецца было б файна...

фізія2

Цякучае...

Posted on 2009.10.05 at 22:49
Хутчэй бы яно уцякло, шчыра кажучы!
І не таму, што дрэнна. Не, у цэлым і агульным усё пучком. Толькі зараз такі час, калі трэба чакаць. А хочыцца, каб ужо стала нешта зразумела, хацяб у сабе. Але відаць калі ўжо сама накуралесіла, дык і разграбай сама...
На гэтым тыдні хацяб неяк спакойна адчуваюсь, нават на дзіву вельмі спакойна, хаця б павіна галавой аб батарэю біцца) А яшчэ ўсміхаюся шмат... Проста так, сабе, мінакам, манітору кампутара, сваёй котке)))
І чамусьці менавіта вось у такія сітуацыі адчуваецца, што здольны горы варочаць, адчуваецца, што не страшна і нармальна цалкам. А чыніка няма...Прынамсі я не разумею ў чым справа.
Карацей атрымоўваецца, што жыць і дзейнічаць пасапраўднаму я пачынаю толькі ў экстрымальных сітуацыях, у астатні час усё на расслабоне трошку)))
Працуем над сабой і наваколлем, дарагія) І можа хто-небудзь гэта зацэніць)))

фізія2

Цякучае =)

Posted on 2009.08.27 at 01:19
Tags: ,
Амаль нічога не пішу, бо ўсё проста выдатна))) І перадаць усё гэта словамі занадта складаная для мяне задача.))))))))
Хутка пачнецца новы сезон актыўнай дзейнасці. Спадзяюся я набралася дастаткова энэргіяй, каб і далей рабіць усё, што трэба і хочыцца. Галоўнае толькі пачаць, а ў мяне заўсёды з гэтым праблемы былі) Але побач добрыя верныя сябры, якія, я спадзяюся, калі што дадуць мне пендзеля ;)
працягваем рабіць свет лепш, чым ён ёсць!!!

Папярэднія 10